|
Article on other languages:
|
Гай Юлій Цэзар (па-лацінску Gajus Julius Caesar; 102 ці 100 – 44 да н.э.): рымскі ваенны і палітычны дзеяч. Ініцыятар стварэння першага трыумвірату з Пампеем і Красам. Пераможца і заваёўнік галаў. Пераможца ў грамадзянскай вайне 49 – 45 да н.э. Пажыццёвы дыктатар[1]. Забіты ў выніку арганізаванага сенатарамі замаха на жыццё. Пачатак кар'ерыНарадзіўся ў вельмі знатнай, але беднай патрыцыянскай сям'і. У час панавання ў Рыме дыктатара Сулы хаваўся ў Азіі, бо з'яўляўся сваяком Марыя і Цыны, ворагаў Сулы. Хутка пасля адыходу Сулы ад улады Цэзар быў абраны квестарам. Праз некалькі год на выбарах прэтара Цэзар перамог з вялікай перавагай, дзякуючы сваім здольнасцьям прамоўцы і велізарнай папулярнасцю сярод плебеяў. Аднак на падтрымку сваёй папулярнасці Цэзар патраціў безліч грошаў, у выніку чаго яго фінансавае становішча вельмі пагоршылася. Менавіта ў гэты час Цэзар зблізіўся з Красам, адным з найбагацейшых рымлян таго часу. Крас бачыў у Цэзары прыладу для барацьбы супраць свайго ворага Пампея, і таму шчодра азалаціў Цэзара. Трыумвірат і консульстваПасля гэтага Цэзар, які стаў лідэрам партыі папуляраў, стаў дамагацца вышэйшай дзяржаўнай пасады - консульства. Больш таго, ён увайшоў у саюз з нейкім Луцыем Лукцэем, даволі багатым чалавекам, каб разам кіраваць дзяржавай. Прыхільнікі партыі аптыматаў, у першую чаргу Цыцэрон і Катон, супрацьпаставілі ім на выбарах Марка Бібула, якога яны шчодра забяспечвалі золатам і сваём падтрымкай. Аптыматы планавалі мінімізаваць уплыў Цэзара на дзяржаўныя справы. Таму Цэзар памірыў Краса і Пампея і заснаваў першы трыумвірат. На выбарах былі абраны Цэзар і Бібул. Цэзар даволі жорстка расправіўся з Бібулам – прыхільнікі першага прымусілі яго хавацца, не даючы займацца прамымі абавязкамі[2]. Аптыматы, якія складалі большасць у сенаце, актыўна выступалі супраць усіх законаў Цэзара, якія былі накіраваны на паляпшэнне жыцця плебеяў. У адказ Цэзар арыштаваў Катона і запалохаў Цыцэрона – двух лідэраў партыі аптыматаў. Цэзар у Галіі. Грамадзянская вайнаПасля заканчэння свайго консульства Цэзар накіраваўся ў Галію, дзе са сваімі легіёнамі паступова падпарадкаваў Рыму ўсю тэрыторыю сучаснай Францыі. У той жа час ён уважліва сачыў за справамі ў Рыме і перапісваўся з Пампеем і Красам. Аднак калі Крас памёр у Сірыі, а папулярнасць Цэзара, выкліканая перамогамі ў Галіі і пашырэннем Рымскай дзяржавы, засланіла папулярнасць Пампея, апошні заключыў саюз з варожа настроеным да Цэзара сенатам. Сенат са згоды Пампея пачаў патрабаваць вяртання Цэзара ў Рым з той прычыны, што вайна ўжо скончана. Больш таго, сенатары патрабавалі распусціць легіёны і даць сенату поўную справаздачу аб сваіх дзеяннях, у той час як Пампей хутка збіраў войска (афіцыйна – для кампаніі супраць Парфіі). Цэзар адмовіўся гэта зрабіць, і хутка пасля гэтага пачалася грамадзянская вайна 49 – 45 да н.э. У час гэтай вайны Цэзар правёў кампаніі ў Італіі, Іспаніі, Грэцыі і Егіпце. Галоўнай бітвай грамадзянскай вайны лічыцца бітва пад Фарсалам у 48 да н.э. Пасля грамадзянскай вайны. Забойства ЦэзараЯшчэ ў час грамадзянскай вайны рымляне падаравалі Цэзару амаль усе магчымыя тытулы, а ў лютым 44 да н.э. Цэзар быў са згоды ўсяго рымскага народа абвешчаны пажыццёвым дыктатарам. У той жа час некаторыя з яго прыхільнікаў актыўна лабіравалі ідэю аб прысваенні Цэзару яшчэ і царскага тытула, што выклікала вельмі стрыманую рэакцыю сярод рымлян і вельмі негатыўную – сярод некаторых патрыцыяў. Хаця Цэзар адмовіўся ад прыняцця царскага тытула, менавіта імкненне да адкрытай царскай улады лічыцца галоўнай прычынай замаха на яго жыццё[3]. З прычыны таго, што Цэзар збіраўся ісці на вайну супраць Парфіі, нездаволеныя патрыцыі дамовіліся забіць Цэзара ў самым хуткім часе. Цэзар быў забіты 15 сакавіка 44 да н.э. у час пасяджэння сената. Змоўшчыкі, сярод былі вельмі блізкія за Цэзара людзі, нанеслі яму 23 ўдары кінжаламі[4]. Ацэнка дзейнасці ЦэзараЦэзар з'яўляецца, верагодна, найбольш вядомым рымлянінам. Праўленне Цэзара лічаць аднім з галоўных момантаў у працэсе пераходу ад Рэспублікі да Імперыі, бо менавіта ён пачаў таптаць рэспубліканскія дзяржаўныя звычаі і ўсталёўваць новыя. •
ЛітаратураЗнешнія спасылкі
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.