|
Article on other languages:
|
ГЕНУЯ, горад у Італіі. шырата: 44°25'N даўгата: 8°57'E
Старажытны гандлёвы горад у італьянскай правінцыі Лігурыя каля Генуэзскага заліва. У 222 да н.э. быў заняты рымлянамі. У 2-ой Пунічнай вайне разбураны карфагенскім вайскаводцам Магонам, але пасля вайны ізноў адбудаваны як найважны горад рымскай правінцыі Цызальпінская Галія (Gallia Cisalpina). У 539 быў заваяваны бургундамі, а ў 670 захоплены і ізноў разбураны лангабардамі. Пасля лангабардскага панавання Генуя трапіла пад уладу франкаў. Пасля распаду імперыі Карла Вялікага Генуя зрабілася самастойнай рэспублікай і кіравалася консуламі (Гл.далей: Генуэзская рэспубліка). У 934 горад быў разбураны сарацынамі.
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.