Горад Казань

Article on other languages:

Герб горада

КАЗАНЬ (руск.: Казань, татар.: Казан) — горад (з 1391) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Татарстана, порт на Волзе. Адзін з найбуйных эканамічных, палітычных, навуковых і культурных цэнтраў Расіі. Насельніцтва 1120 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1005 годзе.

Казань — буйны прамысловы і гандлёвы цэнтр. Буйных і сярэдніх прадпрыемстваў у горадзе — 151, з іх 98 — акцыянерныя прадпрыемствы. Галоўнымі галінамі прамысловасці горада з'яўляюцца машынабудаванне, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, лёгкая і харчовая прамысловасць. Сярод асноўных вытворчых прадпрыемстваў горада: Казанскі дзяржаўны казённы парахавы завод, Казанскае авіяцыйнае вытворчае аб'яднанне імя Гарбунова, Казанскі верталётны завод, «Казаньаргсінтэз», Казанскі оптыка-механічны завод, Казанскае маторабудаўнічае вытворчае аб'яднанне, Казанскі мылаварны завод, Казанскі піваварны завод («Чырвоны Усход»), Казанскі завод гумаватэхнічных вырабаў, Казанскі завод цеплапрыбораў, булачна-кандытарскі камбінат, Казанскі медыка-інструментальны завод.

Геаграфічныя каардынаты: 55°47′ пн.ш. 49°07′ у.д. (G)

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.