Абласны цэнтр — горад Уладзімір, адлегласць ад Уладзіміра да Масквы: 190 км. Плошча 29 000 км².
Насельніцтва — 1472,6 тыс. чалавек (2006) (1487,2 — 2005). Шчыльнасць насельніцтва: 50,8 чал./км² (2006), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 77,5 % (2006) (78,5 % — 2005). 14 жніўня — Дзень Уладзімірскай вобласці.
З 2006 года на тэрыторыі Уладзімірскай вобласці існуюць 125 муніцыпальных утварэнняў, у тым ліку 5 гарадскіх акруг, 16 муніцыпальных раёнаў, 26 гарадскіх паселішчаў, 80 сельскіх паселішчаў. Буйнейшыя гарады: Уладзімір, Каўроў, Мурам.