Унутраная энергія

Article on other languages:

Уну́траная эне́ргіяэнергія, якую мае цела ў стане з нулявой механічнай энергіяй.

Наяўнасць унутранай энергіі вынікае са здольнасці цела здзяйсняць работу, не змяняючы пры гэтым сваёй механічнай энергіі. Напрыклад, газ, расшыраючыся, выконвае работу

A = \int dF dr = \int P ds dr = \int P dV

Гэтая работа можа прывесці да змянення (павелічэння) механічнай энергіі цела, на якое аказваецца ціск. Па закону захавання энергіі, энергія газу пры гэтым змяншаецца на такую ж велічыню. Але, паколькі механічны стан газу не змяніўся, то работа выконваецца за кошт унутранай энергіі газу:

A = ΔU

У агульным выпадку, змяненне унутранай энергіі тэрмадынамічный сістэмы роўнае рабоце, якую выконвае сістэма, і цеплыні, якая перадаецца сістэма:

ΔU = A + Q

У ізахорным працэсе (V = const)

ΔU = Q

У адыябатным працэсе (Q = 0)

ΔU = A

Такім чынам, унутраную энергію можна вызначцыь як функцыю стану тэрмадынамічнай сістэмы, якая колькасна роўная рабоце, якую трэба здзейсніць над сістэмай (у адыябатным працэсе), каб перавесці яе ў гэты стан са стану з нулявой унутранай энергіяй:

U = \int \limits_{s_0}^s \delta A (Q = 0)

Складнікамі ўнутранай энергіі цела з'яўляюцца:

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.