|
Article on other languages:
|
ФАЛАНГА [грэч. phalanx літар. падоўжны], баявы парадак пяхоты ў войсках Старажытнай Грэцыі і Рыму, першы з вядомых баявых парадкаў. Цесна змыкнутае лінейнае пастраенне цяжкай пяхоты, складалася з 8 — 16 (радзей 25) шэрагаў па 800 — 1000 воінаў у кожнай. Мела вялікую ўдарную сілу, але была маларухомай. З 2-й пал. 4 ст. д. н. э. тыповую грэчаскую фалангу з фронту прыкрывалі пелтасты (больш за 8 тыс. ч.), а з флангаў конніца (больш за 4 тыс. ч.) |
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.