|
Article on other languages:
|
ФРАНЦЫЯ, краіна, якая знаходзіцца ў Заходняй Еўропе, мяжуе з Германіяй, Бельгіяй, Люксембургам, Італіяй, Швейцарыяй, Манакам, Іспаніяй і Андорай. Мае выхад да Міжземнага мора і Атлантычнага акіяна. Францыя ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз, НАТА, Вялікую Васьмёрку.
ПалітыкаСістэма палітычных устаноў сучаснай Францыі вызначана Канстытуцыяй V Рэспублікі, прынятай 4 кастрычніка 1958. Некаторыя асобныя пункты Канстытуцыі пазней пераглядаліся. Канстытуцыйны саветКанстытуцыйны савет Французскай Рэспублікі складаецца з дзевяці членаў. Яго функцыя - сачыць за правільным правядзеннем выбараў і за адпаведнасцю Канстытуцыі арганічных законаў, а таксама падканстытуцыйных законаў. Прэзідэнт Французскай РэспублікіКіраўнік дзяржавы абіраецца на пяць гадоў шляхам прамога ўсеагульнага галасавання (пяцігадовы тэрмін прэзідэнцкага мандату быў вызначаны рэферэндумам 27 верасня 2000). На сёння (2008) пятым прэзідэнтам Францыі з'яўляецца Нікаля Сарказі. Адпаведна Артыкулу 8 Канстытуцыі, прэзідэнт прызначае прэм'ер-міністра і, па прапанове апошняга, членаў урада. Адпаведна Артыкулу 16 Канстытуцыі, прэзідэнт кіруе Нарадай міністраў, ратыфікуе законы, а таксама выконвае абавязкі галоўнага кіраўніка арміі. Прэзідэнт мае права распусціць Нацыянальны сход Французскай рэспублікі і, у выпадку сур'ёзнага палітычнага крызісу, узяць надзвычайныя паўнамоцтвы. Прэм'ер-міністр і ўрадПад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра ўрад вызначае і праводзіць палітыку французскай нацыі. Урад адказвае за сваю дзейнасць перад Парламентам (артыкул 20 Канстытуцыі). Прэм'ер-міністр ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю ўрада і забяспечвае выкананне законаў (артыкул 21 Канстытуцыі). 6 траўня 2002 года прэм'ер-міністрам Францыі быў прызначаны Жан-П'ер Рафарэн. ПарламентПарламент Французскай Рэспублікі мае дзвюхпалатную структуру і складаецца з Сенату і Нацыянальнага сходу. Акрамя кантролю над урадам, абедзве палаты распрацоўваюць і галасуюць за тыя ці іншыя законы. У выпадку нязгоды палат адна з адной канчатковае рашэнне выносіць Нацыянальны сход.
Сенатары абіраюцца на ўскосных усеагульных выбарах на 6 гадоў (раней Сенат абіраўся на 9-гадовы тэрмін). Кожныя тры гады Сенат напалову абнаўляецца.
Нацыянальны сход складаецца з дэпутатаў, якія абіраюцца на прамых усеагульных выбарах на 5 гадоў па мажарытарнай сістэме. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелУ Францыі існуе 5 узроўняў адміністрацыйнага падзелу: рэгіёны, дэпартаменты, акругі, кантоны і камуны. Францыя падзяляецца на 26 рэгіёнаў (фр.: régions), з якіх 22 знаходзяцца ў Еўропе (21 - кантынентальная Францыя, і 1 - востраў Корсіка) і 4 з'яўляюцца заморскімі тэрыторыямі. Французскія рэгіёны падзяляюцца на 100 дэпартаментаў. ГісторыяАсноўны артыкул: Гісторыя Францыі Вонкавыя спасылкіКраіны Еўропы
Албанія | Андора | Аўстрыя | Беларусь | Балгарыя | Бельгія | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Малдавія | Мальта | Манака | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Расія | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія
Краіны, якія ў вызначэнні ААН не з'яўляюцца еўрапейскімі: Азербайджан | Арменія | Грузія | Кіпр | Турцыя
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.