Ціск

Article on other languages:

Ціск – фізічная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць перпендыкулярных да паверхні сілаў, з якімі адно цела ўздзейнічае на іншае. Калі сіла размеркаваная па паверхні раўнамерна, Ц. р ў кожным пункце паверхні роўны р = F/S, дзе S — плошча, F — сума прыкладзеных перпендыкулярна да яе сілаў. Для аднароднага асяроддзя ўводзіцца панятак Ц. у кожным пункце, які адыгрывае важкую ролю ў механіцы вадкасцяў і газаў.

Ц. у газах спалучаны з перадачай імпульсу ў сутыкненнях малекул газу паміж сабою і з паверхнямі целаў, якія яго абмяжоўваюць. Ц. у газах прапарцыянальны тэмпературы. У вадкасцях і цвёрдых целах Ц. выклікаюць міжатамныя і міжмалекулярныя сілы прыцягнення і адштурхоўвання і цеплавыя ваганні атамаў.

Ц. вымяраецца манометрамі, барометрамі, вакуумметрамі. Адзінкі вымярэння Ц. маюць размернасць сілы, падзеленай на плошчу. У Міжнароднай сістэме СІ гэта Паскаль (Па) роўны ньютан на квадратны метр. Іншыя шыракаўжываныя адзінкі вымярэння Ц.: кгс/см2, атмасфера фізічная (атм), атмасфера тэхнічная (ат), бар, мм вод. сл., мм рт. сл. (тор). У ЗША і Вялікай Брытаніі Ц вымяраюць у lbf/in2 (фунт-сіла на квадратны дзюйм), pdl/ft2 (паундаль на квадратны фут), inH2O (дзюйм вод. сл.), ft H2O (фут вод. сл.), in Hg (дзюйм рт. сл.) і да т.п.

Адзінкі ціску
  Паскаль
(Pa, Па)
Бар
(bar, бар)
Тэхнічная атмасфера
(at, ат)
Фізічная атмасфера
(atm, атм)
Міліметр ртутнага слупа
(mmHg, torr, торр)
Фунт-сіла
на кв. дзюйм

(psi)
1 Па Н/м2  10−5  10,197×10−6  9,8692×10−6 7,5006×10−3  145,04×10−6
1 бар  105  1 ×106 дзін/см2  1,0197  0,98692  750,06  14,504
1 ат  98066,5  0,980665  1 кгс/см2  0,96784  735,56  14,223
1 атм  101325  1,01325  1,033 1 атм  760  14,696
1 mmHg  133,322  1,3332×10−3  1,3595×10−3  1,3158×10−3  1 mmHg  19,337×10−3
1 psi  6894,76  68,948×10−3  70,307×10−3  68,046×10−3  51,715  1 lbf/in2


1lbf/ in2 =6894,76 н/м2,1рdl/ft2 = 1,48816 н/м2, 1inH2O = 249,089н/м2; 1ftH2O = 2989,07 н/м2,1in Hg = 3386,39 н/м2.

З’ява Ц. адыгрывае важную ролю ў фізічных, хімічных, біялагічных і іншых працэсах.

Высокія значэнні Ц. стварае гравітацыйнае поле.

Цікавыя факты

Атмасферны ціск на паверхні Зямлі – прыблізна 100 000 Па або 1 бар.

Гідрастатычны Ц. на глыбіні 10 м пад вадой – 1 бар.

Гідрастатычны Ц. на глыбіні 1 км пад вадой – 100 бар.

Ц. пры спальванні чорнага пораху ў вагнястрэльнай зброі – каля 3000 бар або 3 кбар.

Ц. у цэнтры Зямлі – прыблізна 3500 кбар.

Ц. у цэнтры Сонца – парадку 100 млн. кбар.

Ц. у цэнтры белых карлікаў – да 1 млрд. кбар.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.