|
Article on other languages:
|
Чарнагорыя (сербск.: Црна Гара, харв. Crna Gora, алб. Mal i Zi, сустракаецца «італьянскі» варыянт Montenegro) — дзяржава у паўднёваўсходняй Еўропе, на адрыятычным узбярэжжы Балканскага паўвострава. Назва адбываецца ад тапоніма Чорная гара. Абмываецца Адрыятычным морам і мяжуе з Харватыяй на паўднёвым захадзе, з Босніяй і Герцагавінай на паўночным захадзе, Сербіяй на ўсходзе і Албаніяй на паўднёвым усходзе. Да чэрвеня 2006 г. была часткай канфедэратыўнага Дзяржаўнага Звяза Сербіі і Чарнагорыі, так званай Малой Югаславіі.
Геаграфічныя дадзеныяТэрыторыя краіны складалася з трох не падобных адно на іншае месцаў. Прыбярэжная паласа, якая распасціраецца ўздоўж Адрыятычнага мора ад Херцег-Нові на захадзе да вусця ракі Баяна на ўсходзе, мае шырыню не больш 10 км. За ўзбярэжжам пачынаецца горная града. Трэцяя зона ўключае басейн Скадарскага возера, даліну ракі Зета, Белапаўліцкую раўніну і Нікшычскае поле. КліматУ паўночнай Чарнагорыі - умераны кантынентальны, на Адрыятычным узбярэжжы - міжземнаморскі. У прыморскай вобласці лета звычайна працяглае, цёплае (+23-25 °С) і досыць сухое, зіма - кароткая і прахалодная (+3-7 °С). У горных раёнах умерана цёплае лета (+19-25 °С) і адносна халодная зіма (ад +5 да -10 °С), ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе снега. Ападкаў выпадае ад 500 да 1500 мм у год, пераважна ў выглядзе дажджу, у горах блізу марскога ўзбярэжжа месцамі выпадае звыш 3000 мм. У паўночных абласцях Чарнагорыі снег ляжыць да 5 месяцаў у годзе. Колькасць сонечных гадзін у год: у Ігала - 2386, у Улцыне - 2700. НасельніцтваПа дадзеных перапісу 2003 г. у Чарнагорыі пражывае 620 145 чалавек. Нацыянальны склад насельніцтва:
¹ — чарнагорцы і сербы, якія вызнаюць іслам Родныя мовы:
Рэлігія:
Адміністрацыйнае дзяленнеУзброеныя сілыГісторыяЭканомікаЗначную ролю ў эканоміцы краіны адыгравае турызм. Вельмі папулярныя міжнародныя курорты ў гарадах Херцег-Нові, Будва, Бечычы, Петровац, а таксама гістарычныя і прыродныя славутасці — горад Катор на беразе Каторскага заліва, былая сталіца Цэтынье, Скадарскае возера, гара Лоўчэн, высакагорны кляштар Астрог, каньён ракі Тара (самы вялікі ў Еўропе: яго глыбіня дасягае 1300 м), нацыянальны парк Дурмітар і яго горналыжны курорт Жабляк (1465 метраў над узроўнем мора, гэта самы высакагорны горад на Балканах). КультураСпасылкі
Краіны Еўропы
Албанія | Андора | Аўстрыя | Беларусь | Балгарыя | Бельгія | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Малдавія | Мальта | Манака | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Расія | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія
Краіны, якія ў вызначэнні ААН не з'яўляюцца еўрапейскімі: Азербайджан | Арменія | Грузія | Кіпр | Турцыя
Краіны былой Югаславіі
Аўтаномныя краі: Ваяводзіна | Косава і Метохія
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.