|
Article on other languages:
|
Час – адно з фундаментальных паняццяў філасофіі і фізікі, якое характарызуе усе змены, што адбываюцца ў матэрыяльным свеце. Час непарыўна звязаны з матэрыяю, а дакладней - з яе рухам. Уласцівасці часуУ класічнай фізіцы час надзяляецца наступнымі характарыстыкамі:
У адпаведнасці з гэтымі ўласцівасцямі час можна прадставіць як прамую, якая мае накірунак. Кожны пункт гэтай прамой адпавядае пэўнаму моманту ў часе. Вымярэнне часуВымярэнне працягласці нейкага прамежка часу палягае ў падлічванні колькасці ўзнікненняў пэўнай перыядычнай з'явы, перыяд узнікнення якой прымаецца за эталон. Прылада, якая здзяйсняе гэтае вымярэнне, называецца гадзіннікам. З'ява, што лічыцца эталоннай, павінна мець пастаянны перыяд, г.зн. паўтарацца праз аднолькавыя прамежкі часу. Але каб вызначыць, ці сапраўды гэта так, трэба ўжо мець гадзіннік са сваім эталонным прамежкам часу. Выйсце з гэтай супярэчнасці палягае толькі ў аксіяматычным прыняцці перыяду той ці іншай з'явы за эталон. Такім эталонам можна лічыць астранамічныя перыядычныя з'явы, напрыклад, вярчэнне Зямлі вакол Сонца (адзін абарот складае год) ці вярчэнне Зямлі вакол сваёй асі (адзін абарот складае суткі). Меншай хібнасці дазваляюць дасягнуць гадзіннікі, што засноўваюцца на перыядычных працэсах, якія адбываюцца ў атамах. Асноўнай адзінкай вымярэння часу ў сістэме СІ з'яўляецца секунда. Іншыя адзінкі вымярэння часу:
Паколькі час не мае пачатку, то момант часу можна ідентыфікаваць толькі адносна нейкага іншага моманта, што ўмоўна прымаецца за нуль. Такім нулявым момантам (пачаткам летазлічэння) звычайна прымаецца пачатак года, у якім адбылася пэўная знакавая гістарычная падзея. У найбольш распаўсюджаным на сёння грыгарыянскім календары такой падзеяй з'яўляецца Нараджэнне Хрыстова. Article keywords: классный по профилактике табакокурения час, 1977 діти література час, |
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.