¹: Нармалізавана да [0–255] ²: Нармалізавана да [0–100]
Чырвоны (ад ст.-слав.красьнъ — прыгожы, выдатны) або червоный (арх.) — колер з мінімальнай частатой, успрыманай чалавечым вокам. Дыяпазон чырвоных колераў у спектры з даўжынёй хвалі 630—760 нанаметраў, мяжа ўспрымання залежыць ад узросту. Адзін з трох «асноўных» колераў у сістэме RGB, дадатковы да яго — блакітны.