|
Article on other languages: |
ШКЛО, пераастужаны расплаў, аморфны неарганічны матэрыял, які атрымоўваецца праз хуткае астуджэнне расплаву шклоўтвараючага рэчыва. Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэнні расплаву не крышталізуюцца, а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць высокую глейкасць у параўнанні з расплавамі нешклоўтвараючых рэчываў. Шклоўтвараючыя рэчывыДа шклоўтвараючых рэчываў адносяць:
і інш. Віды шклаУ залежнасці ад асноўнага шклоўтвараючага рэчыва, якое выкарыстоўвалася, шкло бывае аксідным (сілікатнае, кварцавае, германатнае, фасфатнае, баратнае), фтарыдным, сульфідным і т. д. Базавы метад атрымання сілікатнага шкла гэта плаўленне сумесі кварцавага пяску (SiO2), соды (Na2CO3) і вапны (CaCO3). У выніку атрымоўваецца хімічны комплекс з складам Na2O*CaO*6SiO2. Кварцавае шкло атрымоўваюць плаўленнем крэмнязёмнай сыравіны высокай чысціні (звычайна кварцыт, горны крышталь), яго хімічная формула — SiO2. Кварцавае шкло можа быць таксама прыроднага паходжання, якое ўтвараецца пры трапленні маланкі у паклады кварцавага пяску. Арганічнае шкло (аргшкло) — пластмаса, якая атрымала свой назоў за празрыстасць, насамрэч дачынення да шкла не мае. Аптычнае шкло — ужываюць дзеля выраба лінз, прызм, кювет і інш. Хіміка-лабараторнае шкло — шкло, якое валодае высокай хімічнай і тэрмічнай устойлівасцю. Гл. таксама
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.