|
Article on other languages:
|
Эне́ргія (грэч.: enérgeia дзейнасць): здольнасць матэрыяльных сістэм выконваць работу пры пераходзе з аднаго стану ў іншы; агульная мера розных форм руху матэрыі. У фізіцы разглядаюцца розныя віды энергіі: механічная, цеплавая, электрамагнітная, гравітацыйная, ядзерная (атамная). Устаноўлена, што ўсе формы руху матэрыі ўзаемна ператвараюцца адна ў адну, што адпавядае пераходу аднаго віду энергіі ў іншыя. Ад аднаго цела да іншага энергія перадаецца толькі ў форме работы (пры сілавым узаемадзеянні) ці цеплыні (пры цеплаабмене). Гл.далей: закон захавання і ператварэння энергіі. Гл.таксама: вечны рухавік. Спецыяльная тэорыя адноснасці ўстанаўляе ўніверсальную сувязь паміж энергіяй і масай цела: E=mc2, дзе c — хуткасць святла ў вакууме. Квантавая механіка паказвае, што энергія некаторых сістэм (напрыклад, атамаў і малекул) можа прыймаць дыскрэтныя значэнні (рад значэнняў; Гл.таксама карпускулярнае выпрамяненне і карпускулярнае паглынанне энергіі). Вызначэнне энергіі як фізічнай характарыстыкі матэрыяльнай сістэмы даў У. Томсан (1853). Сам тэрмін упершыню ўжыў Т. Юнг (1807). Важны пачатковы ўклад у развіццё паняцця энергіі зрабілі Б. Румфорд (1798) і С. Карно (1824). Літ.:
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.