|
Article on other languages:
|
Ягуа́р лац.: Panthera onca — трэці паводле памераў у свеце і самы вялікі ў Амерыцы прадстаўнік сямейства кашачых. Даўжыня цела без хваста 1,1 — 1,9 м, хвост 45 — 75 см, маса 36 — 113 кг, часам больш за 120 кг. Самка на 20 % меншая і лягчэйшая. Арэал ягуара ахоплівае тэрыторыю ад Цэнтральнай Амерыкі да поўначы Аргентыны. Асноўныя месцы распаўсюджання — трапічныя лясы і рэдкалессі. Спосаб жыцця ягуараў адзіночны. Плошча тэрыторыі аднаго ягуара займае ад 25 (у самак) да 100 км². Самыя актыўныя часы палявання наступаюць пасля заходу сонца і надосвітку. Асноўная яго здабыча — капібары і капытныя: алені мазама, пекары, тапіры, нападае таксама на птушак, малпаў, лісіц, змей, грызуноў; часта нападае на хатнюю жывёлу. Ягуар добра плавае, можа паляваць у вадзе. Аднак яго любімы метад палявання — засада ў высокай траве ці на дрэве. Самка нараджае 2-4 кацянят. У няволі ягуар дажывае да 22-25 гадоў. У ВiкiСховішчы ёсць выявы з тэмай:Ягуар
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.