Poll without page-refresh
Article on other languages:
1 мая (1 траўня ) - сто дваццаць першы (сто дваццаць другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары .
Падзеі
305 : Рымскі імператар Дыяклеціян (~245 –316 ) добраахвотна адмовіўся ад улады і астатак жыцця правёў у салонскім палацы (сучасн. Спліт ).
1576 : Стэфан Баторый каранаваны ў Кракаве , пазней каранаваны і на вялікія князі літоўскія .
1707 : Англія і Шатландыя злучыліся ў Вялікабрытанію .
1832 : Расійскі імператар Нікалай I сваім рэскрыптам закрыў Віленскі універсітэт .
1840 : У Вялікабрытаніі з'явіліся першыя ў свеце паштовыя маркі , чорная аднапенсавая і сіняя двухпенсавая з профілем каралевы Вікторыі . Аўтарам ідэі выкарыстання марак для аплаты паштовых адпраўленняў быў Роўлэнд Хіл .
1851 : У Лондане адкрылася першая Сусветная выстава , якая праходзіла ў адмыслова для яе пабудаваным павільёне - Крыштальным палацы .
1945 : Над Рэйхстагам вывешан Чырвона Сцяг Перамогі
1948 : У Кобрыне адкрыўся ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
1978 : Адкрыты Гродзенскі дзяржаўны універсітэт .
2004 : Да Еўрапейскага Саюза далучылася 10 дзяржаў: Венгрыя , Кіпр , Латвія , Літва , Мальта , Польшча , Славакія , Славенія , Чэхія і Эстонія .
Нарадзіліся
1831 : Альберт Анкер , швейцарскі мастак
1852 : Сант'яга Рамон-і-Кахаль , іспанскі навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне 1906 году
1894 : Іван Ермачэнка , беларускі палітычны дзеяч (пам. 25.2 .1970 )
1906 : Аляксандра Бергман , дзеячка КПЗБ , гісторык, публіцыст
1915 : Іван Любачка , беларускі гісторык (пам. 20.7 .1977 )
1931 : Алег Лойка , беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец (пам. 19.11 .2008 )
1942 : Міхаіл Басалыга , беларускі графік
1969 : Хаўер Бардэм , іспанскі кінаактор
1981 : Аляксандр Глеб , беларускі футбаліст, лепшы футбаліст года Беларусі (2002 , 2003 , 2005 , 2006 , 2007 )
1982 : Томі Рабрэда , іспанскі тэнісіст
Памерлі
Святкуюць
Іншае