Poll without page-refresh
Article on other languages:
4 снежня - трыста трыццаць восьмы (трыста трыццаць дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары .
Падзеі
771 : Карл Вялікі стаў адзінаўладным правіцелем Франкскага каралеўства .
1154 : Англійскі кардынал Нікалас Брэйкспір абраны папам рымскім Адрыянам IV .
1563 : Скончыўся Трыдзенскі сабор Каталіцкай царквы , які з перапынкамі доўжыўся 18 год.
1674 : Французскія езуіты заснавалі Чыкага .
1808 : Напалеон скасаваў Інквізіцыю ў Іспаніі .
1918 : Прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан адплыў у Еўропу для удзелу ў Версальскай мірнай канферэнцыі — упершыню найвышэйшая асоба ЗША выехала за межы краіны.
1939 : У складзе БССР была ўтворана Беластоцкая вобласць .
1948 : У СССР зарэгістравана вынаходніцтва І. С. Брукам і Б. І. Рамеевым лічбавай электронай вылічальнай машыны.
1971 : Пад час канцэрту Фрэнка Запы спалена казіно ў Монтрэ , падзея увекавечана ў песні гурта Deep Purple «Smoke on the Water » (Дым над вадою ).
1989 : Генеральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвенцыю аб барацьбе з вярбоўкаю, выкарыстаннем, фінансаваннем і навучаннем наймітаў.
1989 : У Маскве кіраўнікі Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы ды СССР асудзілі увод іх войскаў у Чэхаславакію ў жніўні 1968 г.
1997 : У Атаве 125 краін падпісалі Канвенцыю аб забароне ужывання, назапашвання, вырабу і передачы супрацпяхотных мін і аб іх знішчэнні (адмовіліся падпісаць гэты дакумент м.інш. Кітай , Расія , ЗША ).
Нарадзіліся
34 : Аўл Персій Флак , рымскі паэт-сатырык
1595 : Жан Шаплен , францускі пісьменнік, тэарэтык літаратуры, адзін з арганізатараў і першых членаў Францускай акадэміі
1750 : Анры Грэгуар , дзеяч Вялікай францускай рэвалюцыі
1751 : Джавані Піндэмонтэ , італьянскі паэт і драматург
1825 : Аляксей Пляшчаеў , рускі пісьменнік, петрашавец
1854 : Васо Абашыдзе , грузінскі актор і рэжысёр
1866 : Васілій Кандзінскі , расійскі мастак, тэарэтык абстракцыянізму
1875 : Райнер Марыя Рыльке , нямецкі паэт
1892 : Франсіска Франка , Іспанскі дыктатар
1896 : Мікалай Сямёнавіч Ціханаў , рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч
1901 : Мікалай Сіманаў , савецкі актор тэатра і кіно, народны артыст СССР (1950 )
1921 : Дзіна Дурбін , канада-амерыканская кінаактрыса
1933 : Ежы Ахманскі , польскі гісторык
1945 : Раман Ціменчык , літаратуразнавец, даследчык рускай літаратуры пачатка 20 стагоддзя
1963 : Сяргей Бубка , украінскі спартовец, чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1988 )
1970 : Андрэй Глухараў , гітарыст іспанска-украінскага рок-гурта «Джын»
Памерлі
1131 : Амар Хаям , персідскі і таджыцкі паэт, матэматык, філосаф
1270 : Ціба V Шампанскі , граф Шампані
1334 : Ян XXII , папа рымскі
1533 : Васілій III , вялікі князь маскоўскі
1642 : Кардынал Рышалье , французскі палітык
1679 : Томас Гобс , англійскі філосаф-матэрыяліст і матэматык
1680 : Томас Бартолін , дацкі анатам, які адкрыў лімфатычную сістэму чалавека
1732 : Джон Гай , англійскі паэт і драматург
1773 : Антон Ласенка , расійскі мастак
1798 : Луіджы Гальвані , італьянскі фізык і біёлаг
1893 : Джон Тындал , англійскі фізік, які растлумачыў, чаму ў неба блакітны колер (нар: 1820 )
1900 : Аляксандр Канстанцінавіч Шэлер , рускі пісьменнік («Жизнь Шупова», «Господа Обносковы», «Гнилые болота») (нар: 1838 )
1900: Вільгельм Марыя Хубертус Лейбль , нямецкі мастак-рэаліст (нар: 1844 )
1932 : Густаў Майрынк , аўстрыйскі пісьменнік (нар: 1868 )
1933 : Штэфан Георгэ , нямецкі паэт-сімваліст (нар: 1868 )
1935 : Шарль Рышэ (нар: 1850 ), французскі імунолаг і фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1913 году.
1945 : Томас Хант Морган , амерыканскі біёлаг, генетык, прэзідэнт Акадэміі навук ЗША, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1933 году «за адкрыцці, якія звязаны з роллю хромасом у спадчыннасці» (нар: 1866 )
1976 : Томі Болін , амерыканскі гітарыст (нар: 1951 )
1980 : Вольга Галіна , беларуская актрыса (нар. 11.3 .1899 )
1987 : Рубен Мамулян , амерыканскі кінарэжысёр армянского паходжання (нар. 1897 )
1990 : Фрыдрых Дурэнмат , швейцарскі пісьменнік
1993 : Фрэнк Запа , амерыканскі рок-музыка
2005 : Грэг Хофман , амерыканскі прадзюсар.
Святкуюць
Іншае