Java

Article on other languages:

Java
Семантыка: {{{semantics}}}
Клас мовы: аб'ектна-арыентаваная
Тып выканання: {{{class}}}
З'явілася ў: пачатак 1990-х г.
Аўтар(ы): Sun Microsystems
Апошняя версія: {{{latest_release_version}}}
Тэставая версія: {{{latest_test_version}}}
Тыпізацыя дадзеных: строгая, статычная
Асноўныя рэалізацыі:
Дыялекты:
Створана пад уплывам: Objective-C, C++, Smalltalk
Аказала уплыў на: C#, J#, VJ#

Java (Джа́ва) — гэта аб'ектна-арыентаваная мова праграмавання, распрацаваная карпарацыяй Sun Microsystems у пачатку 1990-ых гг. Праграмы, напісаныя на Java, звычайна кампілююцца ў байткод, які пазней пры патрэбе пераўтвараецца ў машынны код у часе выканання.

Мова шмат у чым спадкаеміць ад сваіх папярэднікаў C і C++, але вылучаецца прасцейшай рэалізацыяй аб'ектаў і меншай колькасцю механізмаў нізкага ўзроўню. JavaScript (скрыптавая мова) мае падобны сінтаксіс, але не мае дачынення да Java.

На цяперашні час Sun Microsystems пастаўляе GPL-рэалізацыю кампілятара і віртуальнай машыны Java.

Гісторыя

Java з'явілася вынікам працы спецыяліста з карпарацыі Sun Microsystems Джэймса Гослінга над праектам "Oak" (Дуб) у чэрвені 1991. Гослінг мэтай сваёй працы паставіў распрацоўку віртуальнай машыны і мовы праграмавання для яе, з сінтаксісам і прынцыпамі, падобнымі да C/C++. Першая версія мовы Java 1.0 з'явілася ў 1995 г. Галоўным прынцыпам гэтага праекту стаў лозунг "Write Once, Run Anywhere" (WORA), што ў перакладзе на беларускую мову гучыць як "Напісаў аднойчы, працуе ўсюды", што абяцала гарантыю нармальнай работы аднаго і таго ж коду на любых падтрымліваемых платформах. Віртуальная машына забяспечвала даволі высокі ўзровень бяспекі (магчымасць абмежавання сеткавых, дыскавых аперацый і інш.), прычым яго можна было змяняць пры патрэбе. Праз некаторы час большасць папулярных вэб-браўзераў пачалі падтрымліваць бяспечнае выкананне аплетаў Java, убудаваных у старонкі сеціва. Пачынаючы з версіі "Java 2", Sun Microsystems выпускае некалькі розных пакункаў Java для розных платформаў. Напрыклад, версія J2EE прызначаецца для праграмаў з высокімі патрабаваннямі да апаратнага забеспячэння, а версія J2ME, наадварот, прызначаная для мабільных платформаў.

У лістападзе 2006 г. Sun выпусціла частку крынічнага коду Java пад адкрытай ліцэнзіяй GPL. 8 траўня 2007 г. Sun скончыла працэс адкрыцця ўсяго галоўнага кода Java, за выняткам невялікай часткі коду, на якую Sun не мела аўтарскіх правоў. З дапамогай праекту IcedTea, які вяла з дазволу Sun кампанія Red Hat, у чэрвені 2008 г. Java стала поўнасцю адкрытай.

Апошняя версія Java - Java SE 6 (1.6.0) была выпушчаная 11 снежня 2006 г.

Асаблівасці

  1. Аб'ектна-арыентаваныя тэхналогіі праграмавання
  2. Магчымасць выканання аднаго выканальнага файла на розных аперацыйных сістэмах
  3. Падтрымка кампутарных сетак
  4. Бяспечнае выкананне праграмаў аддалена, з іншага кампутара
  5. Простасць выкарыстання, заснаваная на рэалізацыі толькі эфектыўных метадаў аб'ектна-арыентаванага праграмавання
  6. Аўтаматычнае збіранне смецця

Спасылкі

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.